Баннеры на главную бел

Фіяска кантрабандыстаў: затрыманы жыхары беларускага прыгранічча

12.09.2019
Фіяска кантрабандыстаў: затрыманы жыхары беларускага прыгранічча

11 верасня ў Гродзенскім раёне пагранічнікі выявілі пры дапамозе тэхічных сродкаў невядомага грамадзяніна. Мужчына накіроўваўся ў бок дзяржаўнай граніцы з лесвіцай. Затрыманы жыхар Камянецкага раёна патлумачыў, што з дапамогай лесвіцы збіраўся пераадолець загароджу плот і кантрольна-следавую паласу з мэтай перамяшчэння таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў. Калі б афера ўдалася, то ён і далей збіраўся незаконна зарабляць такім спосабам.


Падобны выпадак адбыўся некалькімі днями раней. Трое жыхароў Астравецкага раёна і іх саўдзельнікі з сумежнаго боку нацягнулі трос паміж дрэвамі праз беларуска-літоўскую граніцу. Забіраліся па ствалах яны пры дапамозе прылад, спецыяльна прызначаных для пад’ёму на жалезабетонныя апоры. Такім спосабам яны, як і вышэйзгаданы грамадзянін, мелі намер перакідваць кантрабандны груз праз граніцу. Аднак і іх задума пацярпела фіяска.

Мужчыны будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкулах 23.29, 23.30 (незаконнае перасячэнне граніцы, парушэнне пагранічнага рэжыма) КаАП Рэспублікі Беларусь.