Баннеры на главную бел

На міжнародных спаборніцтвах у Смаргоні назвалі імя лепшага кінолага-пагранічніка

25.10.2019

25 кастрычніка ў кіналагічным цэнтры органаў пагранічнай службы завяршыўся заключны этап спаборніцтваў на лепшага інструктара вышуковага (спецыяльнага) сабакі. У ім прынялі ўдзел 12 каманд пагранічнікаў з Беларусі, Латвіі, Літвы і Украіны.

На міжнародных спаборніцтвах у Смаргоні назвалі імя лепшага кінолага-пагранічніка

Для саміх удзельнікаў мерапрыемства з'яўляецца не толькі першынствам, але і найвышэйшай формай навучання. Паспяховае выкананне заданняў у жорсткіх часовых рамках і стрэсавых умовах – гэта паказчык прафесіяналізму і бясцэнны вопыт.

Судзейская калегія, якая складалася з экспертаў Гомельскага дзяржаўнага абласнога эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і моладзі, кіналагічнага цэнтра па спецпадрыхтоўцы Унутраных войскаў МУС, гадавальніка сабак Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы, кіналагічнага аддзялення Службы бяспекі Прэзідэнта, галоўнага ўпраўлення арганізацыі барацьбы з кантрабандай і постмытнага кантролю Дзяржмытнага камітэта , на працягу чатырох дзён ацэньвала ўзровень прафесійных навыкаў кінолагаў і іх чатырохногіх падапечных.

Сярод выпрабаванняў былі агульны курс дрэсіроўкі, пошук людзей, рэчаў, наркотыкаў і выбуховых рэчываў. Самымі відовішчнымі аказаліся затрыманне і канваяванне парушальніка, паласа перашкод, а таксама абарона чалавека ад нападу.

Першынства завяршылася ўрачыстым закрыццём і ўзнагароджаннем пераможцаў.

Па выніку спаборніцтваў максімальных вынікаў дабіліся прадстаўнікі пагранічнага ведамства Беларусі, другое месца заваявалі літоўскія пагранічнікі, трэццю пазіцыю занялі кінолагі з Латвіі, і ў кроку ад п'едэстала спыніліся супрацоўнікі Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны.

Звання лепшага інструктара вышуковага сабакі атрымаў прадстаўнік Пінскага пагранатрада прапаршчык Ігар Сувораў. Другое месца заняў прапаршчык Станіслаў Каваленка з Полацкага пагранічнага атрада, трэцяе – удзельнік з Гродзенскай пагрангрупы сяржант Іван Ваніслаўскі.

У пошуку наркотыкаў не было роўных старэйшаму прапаршчыку Дзмітрыю Валачковічу з Пінскага пагранатрада. Другое месца ў гэтай катэгорыі заняла супрацоўніца Мазырскага пагранатрада прапаршчык Таццяна Вандзіч, трэцяе – маёр Андрэй Гайкоў з кіналагічнага цэнтра органаў пагранслужбы Беларусі.

Лепшым кінолагам ў пошуку выбуховых рэчываў прызнана старшы прапаршчык Алена Гутар – прадстаўнік кіналагічнага цэнтра органаў пагранслужбы. Прапаршчыкі Алена Цупранова і Палавінкіна Ірына з Полацкага пагранічнага атрада занялі другое і трэцяе месцы адпаведна.

У намінацыі «Агульны курс дрэсіроўкі» перамогу атрымала прапаршчык Надзея Галякова з Гродзенскай пагрангрупы. Другое месца заняў старэйшы прапаршчык Дзмітрый Валачковіч – вайсковец Пінскага пагранічнага атрада. Трэцяе – таксама прадстаўнік з Пінска прапаршчык Ігар Сувораў.

У камандным першынстве не было роўных пагранічнікам Пінскага пагранатрада. Другое месца заваявалі кінолагі Полацкага пагранічнага атрада, а на трэцім размясціліся супрацоўнікі кіналагічнага цэнтра органаў пагранслужбы.