Баннеры на главную бел

Без фота ў пашпарце і за матдапамогай да беларусцы: на граніцы затрыманы два грамадзяніна Украіны

02.12.2019
Без фота ў пашпарце і за матдапамогай да беларусцы: на граніцы затрыманы два грамадзяніна Украіны Фота носіць ілюстрацыйны характар

1 снежня на пагранзаставу “Дзівін” ад жыхароў вёскі Барысаўка паступіла інфармацыя аб падазроным незнаёмцы, які рухаўся ў напрамку граніцы з Украінай.

Праз непрацяглы час у трох кіламетрах ад сумежнай тэрыторыі быў затрыманы 49-гадовы жыхар украінскага сяла Валынскай вобласці. Як высветлілася, ён накіроўваўся на радзіму з Расіі, дзе знаходзіўся на заробках. Пераступіць закон мужчына адважыўся з-за праблем з пашпартам – у ім не аказалася фатаграфіі па дасягненні 45-гадовага ўзросту.

Затрыманы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне пагранічнага рэжыму, правілаў знаходжання і спробу незаконнага перасячэння граніцы. Яго чакае дэпартацыя з Беларусі з забаронай уезду ў краіну да пяці гадоў.

Трыма днямі раней падобная сітуацыя адбылася непадалёк ад пункту пропуску «Макраны». Там пры спробе парушэння граніцы таксама быў затрыманы грамадзянін Украіны.

47-гадовы жыхар Валынскай вобласці прайшоў афармленне ва ўкраінскім пункце пропуску «Даманава». Аднак замест таго, каб накіравацца ў беларускі пункт пропуску «Макраны», мужчына паспрабаваў яго абыйсці.

У ходзе разбору ўстаноўлена, што 4 красавіка гэтага года ўкраінец здзейсніў аналагічнае правапарушэнне, прычым у тым жа самым месцы. Тады ён быў дэпартаваны з забаронай уезду ў Беларусь на 5 гадоў.

Па словах затрыманага, да спробы паўторнага парушэння граніцыяго падштурхнуў канфлікт з стрыечным братам, які адмовіў сваяку ў матэрыяльнай дапамозе. Менавіта тады мужчына ўспомніў пра знаёмую, якая пражывае ў Маларыцкім раёне і неаднаразова прыходзіла яму на дапамогу.

У цяперашні час парушальнік знаходзіцца ў ІЧУ Брэсцкай пагранічнай групы. За спробу незаконнага перасячэння граніцы да заканчэння тэрмiну забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь, у дачыненні да яго ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт. 371 КК (Незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь). Максімальнае пакаранне за гэта злачынства – пазбаўленне волі да пяці гадоў.