Баннеры на главную бел

Мора кліча, хваля спявае, а пашпарты не дазваляюць: грамадзяне Беларусі не змаглі выехаць за граніцу з-за няспраўных дакументаў

26.12.2019
Мора кліча, хваля спявае, а пашпарты не дазваляюць: грамадзяне Беларусі не змаглі выехаць за граніцу з-за няспраўных дакументаў Фота носіць ілюстрацыйны характар

24 снежня ў сталічным аэрапорце пры афармленні пасажыраў рэйса «Мінск - Шарм-Эль-Шэйх» была выяўлена 24-гадовая грамадзянка Беларусі. Яна прад'явіла на пагранічным кантролі дакумент, тэрмін дзеяння якога скончыўся 9 месяцаў таму. Збіраючыся на адпачынак да Чырвонага мора, дзяўчына не праверыла свой пашпарт, хоць змяніла прозвішча даволі даўно.

У гэты ж дзень пінскія пагранічнікі выявілі аналагічнага парушальніка. Жыхар Барысава спрабаваў выехаць ва Украіну па пашпарце, тэрмін дзеяння якога скончыўся ў кастрычніку.

Абодва нашых суайчынніка у адміністрацыйным парадку былі папярэджаныя і праз граніцу не прапушчаны.