Баннеры на главную бел

За навагоднія і калядныя святы пагранічнікі аформілі каля мільёна грамадзян

10.01.2020

Традыцыйна ў навагоднія і калядныя святы адзначаецца павелічэнне пасажырапатоку праз дзяржаўную граніцу. На гэты раз з 25 снежня па 8 студзеня беларускія пагранічнікі ў абодвух напрамках аформілі больш 976 тысяч грамадзян, што на 100 тысяч чалавек больш, чым у мінулым годзе.

За навагоднія і калядныя святы пагранічнікі аформілі каля мільёна грамадзян

Рэйтынг напрамкаў застаўся такім жа, як і ў мінулым годзе: беларуска-польскую граніцу перасеклі больш 311 тысяч грамадзян, беларуска-літоўскую – больш за 270 тысяч, праз граніцу з Украінай і Латвіяй прайшло каля 249 тысяч і 33 тысяч грамадзян адпаведна. Паслугамі беларускіх аэрапортаў скарысталіся каля 119 тысяч чалавек.

Усяго ж за два святочныя тыдня беларускую граніцу перасеклі грамадзяне 135 краін. Большая колькасць з іх, як і меркавалася, жыхары Беларусі – больш за 517 тысяч чалавек. Другое месца ўпэўнена занялі вандроўцы з Расіі – 185 тысяч. На трэцім – 134 тысячы грамадзян Украіны.

Дзяржпагранкамітэт нагадвае, што ў раздзеле інфармацыйнага партала пагранічнага ведамства «Становішча на граніцы» заўсёды можна атрымаць звесткі аб колькасці аўтамабіляў перад пунктамі пропуску, азнаёміцца з графікамі і архівамі чэргаў для планавання або карэкціроўкі маршруту.