Баннеры на главную бел

Дзяржпагранкамітэт і Прафсаюз работнікаў дзяржустаноў падпісалі пагадненне па шэрагу актуальных пытанняў

24.04.2020

24 красавіка Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта генерал-маёр Анатоль Лапо і кіраўнік Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Халява падпісалі Тарыфнае пагадненне на 2020-2022 гады.

Дзяржпагранкамітэт і Прафсаюз работнікаў дзяржустаноў падпісалі пагадненне па шэрагу актуальных пытанняў

Дакумент распрацаваны з улікам нормаў Генеральнага пагаднення паміж Урадам, рэспубліканскімі аб'яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў на 2019-2022 гады, Працоўнага кодэкса а таксама Праграмы дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў на 2020-2025 гады. У пагадненні знайшлі адлюстраванне дамоўленасці па аплаце, ахове, умовах працы і адпачынку, а таксама гарантыях занятасці па пытаннях соцсупрацоўніцтва.

Бакі прыйшлі да пагаднення па наступных пытаннях: ужыванне гнуткіх формаў занятасці, прадастаўленне матэрыяльнай дапамогі, выплата выхадной дапамогі і дапамогі на аздараўленне, заключэнне і падаўжэнне кантрактаў, выдзяленне сродкаў на мерапрыемствы па ахове працы і санаторна-курортнае лячэнне, дадатковыя меры сацыяльнай падтрымкі ветэранам працы, якія раней служылі ў пагранічным ведамстве, заахвочванне работнікаў за ўдзел у культурна-масавых і спартыўных мерапрыемствах. Акрамя таго, не засталіся без увагі і тэмы забеспячэння работнікаў гарачым харчаваннем, эканоміі ўсіх відаў энергарэсурсаў і стварэння іншых умоў.

У першасных прафсаюзных арганізацыях воінскіх часцей пройдуць сходы, на якіх будуць унесены змены і дапаўненні ў калектыўныя дагаворы, а таксама разгледжаны ўсе актуальныя пытанні.